Усе навіны

Лунін вырашыць ці падпісваць новае пагадненне з «Рэалам» пасля фіналу ЛЧ (DefensaCentral)

12 траўня, 20:47

Галкіпер «Рэала» Андрэй Лунін прыме рашэнне аб падпісанні новага пагаднення з «каралеўскім» клубам пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе іспанскае выданне DefensaCentral.

Паводле інфармацыі выдання, асяроддзе 25-гадовага футбаліста заявіла, што рашэнне аб падаўжэнні пагаднення з «Рэалам» Лунін прыме пасля матчу супраць «Барусіі» Дортмунд.

У клубе асцерагаюцца, што футбаліст адмовіцца падпісваць новую дамову са «сметанковымі», калі не згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў.

Лунін усведамляе, што наступны сезон Тібо Куртуа пачне гульцом стартавага складу, але разлічвае атрымліваць большы гульнявы час, чым выхад у некалькіх матчах сезона.

У сезоне 2023/24 Андрэй Лунін згуляў 30 матчаў у складзе «Рэала», 12 з якіх правёў на нуль. Статыстыка гульца – тут.