Усе навіны

Сурвэтка з першым кантрактам Месі з «Барселонай» была прададзена за 965 тыс долараў

18 траўня, 08:40

Сурвэтка, на якой быў напісаны першы кантракт Ліянеля Месі з «Барселонай», была прададзена за 965 тысяч долараў, піша AP News са спасылкай на брытанскі аўкцыённы дом Bonhams.

Прынцыповае пагадненне аб падпісанні 13-гадовага Месі было падпісана на сурвэтцы ў тэнісным клубе Барселоны 14 снежня 2000 года. Пасля гэтага быў заключаны афіцыйны кантракт.

Аўкцыён праводзіўся ад імя Орас Гаджыёлі, аргентынскага агента, які ўдзельнічаў у пагадненні. Сурвэтка змяшчае подпісы самога Гаджыёлі, іншага агента Хасэпа Марыі Мінгуэлы і спартыўнага дырэктара «Барселоны» Карлеса Рэшака.

Стартавы кошт сурвэткі склаў 379 тысяч долараў.

Ліянель Месі правёў у «Барселоне» 21 год, згуляў 778 матчаў, забіў 672 галы і аддаў 303 дзейсныя перадачы. Падрабязная статыстыка аргентынца – тут.