Усе навіны
Вiдэа

Шыкаўка забіў 8-ы мяч у чэмпіянаце Польшчы

18 траўня, 17:56

У 33-м туры чэмпіянату Польшчы «Карона» абыграла «Рух» (2:0)

У пераможцаў беларускі форвард Яўген Шыкаўка вызначыўся голам на 75-й хвіліне. 31-гадовы футбаліст правёў на полі ўвесь матч.

Усяго ў 32 гульнях сезона Шыкаўка забіў 8 мячоў, аддаў адну галявую перадачу.

«Карона» займае 16-е месца і знаходзіцца ў зоне вылету за адзін тур да заканчэння чэмпіянату. Каманда адстае ад выратавальнага 15-га месца на адзін бал.

«Рух» размяшчаецца на 17-й пазіцыі і страціў шансы на захаванне прапіскі.

У заключным туры «Карона» сустрэнецца з «Лехам», які займае 6-е месца.