Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «Пасля Біёнчыка я раіўся з усімі наконт Крывушэнкі»

19 траўня, 22:38

Нападнік БАТЭ Андрэй Панюкоў распавёў аб пераходзе ў барысаўскі клуб.

– Чаму пасля Наваполацка менавіта БАТЭ? Мне казалі, што ў цябе былі і іншыя варыянты.

– Гэта праўда, напрыклад, «Шахцёр», «Нёман». Так атрымалася, што з Ігарам Мікалаевічам Крывушэнкам добра пагаварылі па тэлефоне. Але, бо ў мяне цяпер ёсць непрыемны досвед, па трэнеру раіўся з хлопцамі беларусамі, якія яго ведаюць. Валерый Стрыпейкіс з «Нафтана» разам з Мікалаевічам працаваў. Ніхто з іх не сказаў нічога дрэннага ні пра БАТЭ, ні пра галоўнага трэнера, таму і вырашыў спыніцца на гэтым варыянце.

– Чаму не да Ігара Кавалевіча?

– Кавалевіч тэлефанаваў, размаўлялі, нават пра нешта дамаўляліся, але Ігар Мікалаевіч то хварэў, то з іншых нейкіх прычын знікаў. Сэнсу цягнуць не было. Цяпер Чэмпіянат роўны, і БАТЭ нічым не горшы за «Нёмана». Так, няўдала стартавалі, але гэта не паказчык, часу яшчэ шмат наперадзе.

– Ты быў на праглядзе ў «Шахцёры», чаму не застаўся ў гэтай камандзе?

– І не застаўся б ні пры якіх раскладах. Проста пакуль дамаўляўся з іншымі камандамі, мне ж трэба было дзесьці трэніравацца. Пра Суворава нічога дрэннага не магу сказаць, ён малайчына, што хоць бы падышоў да мяне і нешта шчыра сказаў, але я б усё роўна не застаўся. Адзінае, што мяне збянтэжыла... згадаў, што ў яго ўжо ёсць такі ж нападаючы, як і я... Так і не змог зразумець, хто гэта. Але ён сапраўды адэкватны чалавек і дай Бог, каб у яго ўсё атрымалася, тым больш прыняў каманду ў вельмі няпросты час. Зноў «мінус 500 ачкоў», зноў трэба выграбаць з гэтай сітуацыі. Яму толькі ўдачы жадаю, – сказаў Панюкоў.