Усе навіны

Юрген Клоп: У «Ліверпуля» не было найлепшага мэнэджэра і ніколі не было найлепшай каманды»

20 траўня, 08:50

Былы галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп выказаўся пасля апошняга матчу на чале мерсісайдскага клуба.

«Людзі кажуць: ты недастаткова марнаваў грошы. Але гэта і ёсць шлях «Ліверпуля». Мы не ператрацім.

Іншыя клубы, у якіх больш грошай і найлепшых мэнэджэраў, выйграюць.

У нас не было найлепшага мэнэджэра і ніколі не было найлепшай каманды, але нейкі час мы гулялі ў найлепшы футбол… Гэта мне падабаецца!», – сказаў Клоп.

Разам з англійскай камандай Клопп стаў чэмпіёнам АПЛ у сезоне 2019/20, выйграў Лігу чэмпіёнаў у сезоне 2018/19, 2 Кубкі лігі і 1 Кубак Англіі. Таксама разам з Ліверпулем трэнер выйграў клубны чэмпіянат свету, Суперкубак УЕФА і Суперкубак Англіі.