Усе навіны

«Хімкі» Волкава і Юзэпчука і «Дынама» Зіновіча ўзняліся ў РПЛ

20 траўня, 20:20

Тульскі «Арсенал» беларусаў Яўгена Шаўчэнкі, Анатоля Макарава, Аляксея Вакуліча і Івана Бахара адолеў тальяцінскі «Акрон» (1:0) у матчы 33-га тура першай лігі Расіі.

Такім чынам «Хімкі» Захара Волкава і Рамана Юзэпчука, а таксама махачкалінскае «Дынама» Кірыла Зіновіча дастаткова адарваліся ад канкурэнтаў, каб забяспечыць сабе прамое траплянне ў РПЛ.

Адзначым, што становішча ў табліцы «Арсенала» дазваляе выйсці ў РПЛ праз стыкавыя матчы, аднак спачатку 23 траўня пры разглядзе гэтай магчымасці будзе абмеркавана пытанне адсутнасці ў тулякоў ліцэнзіі.