Tribuna/Футбол/Блогі/Марока – першая краiна Афрыкi ў паўфiнале ЧС! Раналду дастаў сусветны рэкорд, але ж не паратунак для Партугалii

Марока – першая краiна Афрыкi ў паўфiнале ЧС! Раналду дастаў сусветны рэкорд, але ж не паратунак для Партугалii

I разрыдаўся.

Аўтар — bytribuna com
10 снежня 2022, 21:14
Марока – першая краiна Афрыкi ў паўфiнале ЧС! Раналду дастаў сусветны рэкорд, але ж не паратунак для Партугалii

Чарговая сенсацыя ЧС: Марока дайшло да паўфіналу! Гэта першая краiна з Афрыкi, якая забралася так далёка на мундыялi. Дадому едзе Партугалія.

• Фернанду Сантуш у другі раз запар пакінуў Крышцiяну Раналду ў запасе. Такога не здаралася з Крышам у зборнай на вялікіх турнірах з 2004-га – і гэта былі яго першыя два матчы на Еўра/ЧС у кар“еры!

• Адзіны гол матча на 42-й хвіліне забіў нападаючы «Севільі» Юсэф Эн-Несіры – галавой замкнуў падачу Ях“я Ацiят-ала. Вялікія пытанні да дзеянняў брамніка Партугаліі Дыёгу Кошты ў гэтым эпізодзе.

Рэакцыя Крыштыяну Раналду, які тады яшчэ сядзеў на лаўцы запасных.

• Партугалія ўвесь матч дамінiравала: 74% валодання мячом, 10:8 па ўдарах на іх карысць, але толькі 3:2 па ўдарах у створ. Каманда Валіда Рэграгі ідэальна згуляла ў абароне.

• Ужо ў кампенсаваны час Валід Шэдзіра атрымаў хуткае выдаленне за тое, што налятаў на сапернiкаў: на 90+1 – першую жоўтую картку, праз дзве хвіліны – другую. Але яшчэ пяць дадатковых хвiлiн Марока датрымалася.

• Усё магло змянiцца апошнiм ударам – Пепэ бiў пасля навеса з блiзкай адлегласцi i мог аднавiць свой рэкорд па ўзросце аўтара гола ў плэй-оф ЧС. Але абаронца прамахнуўся – i мараканец Джавад Эль-Ямiк ад наплыву пачуццяў пацалаваў працiўнiка у лысую галаву.

• Раналду выйшаў на поле на 51-й хвiлiне i такiм чынам дастаў рэкорд – дагнаў кувейтца Бадэра аль-Мутава па колькасці матчаў за зборную (196). Але ж стаць героем для Партугалii Крыш не здолеў – i ўвогуле амаль нiчога не паказаў. Пасля фiналу гулец першым пайшоў у раздзявальню, па дарозе яго накрылi cлёзы.

• Марока яшчэ не змог забіць ніводны сапернік (нават у серыi пенальцi). Адзіны прапушчаны мяч – аўтагол Наефа Агерда. Прычым ён адбыўся ў матчы супраць Канады – найслабейшага з працiўнiкаў Марока.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты