Tribuna/Футбол/Блогі/Моладзевая зборная «сабрала» ў Гомелі 10+ тысяч гледачоў на матч з Расіяй. Мясцовыя наракаюць, што няма такіх згонаў на клуб

Моладзевая зборная «сабрала» ў Гомелі 10+ тысяч гледачоў на матч з Расіяй. Мясцовыя наракаюць, што няма такіх згонаў на клуб

Безадмоўны маркетынг.

17 лістапада, 11:30
2
Моладзевая зборная «сабрала» ў Гомелі 10+ тысяч гледачоў на матч з Расіяй. Мясцовыя наракаюць, што няма такіх згонаў на клуб

У сераду моладзевая зборная Беларусі прымала аднагодкаў з Расіі ў таварыскім матчы. Гульня праходзіла ў Гомелі і скончылася паразай падапечных Сяргея Ясінскага 1:3.

Чарговая няўдача беларускай моладзі наўрад ці здольная кагосьці здзівіць. За дзевяць матчаў гэтага сезона яна толькі аднойчы здолела перамагчы - ізноў жа расіян у спарынгу, толькі на год-два маладзейшых, а ў афіцыйных гульнях мы маем серыю параз з чатырох матчаў, у тым ліку ад Фарэраў. А вось колькасць заўзятараў, якія прыйшлі на гэта паглядзець, здзівіла. Афіцыйны пратакол матча зафіксаваў лічбу 10 100 чалавек на трыбунах «Цэнтральнага».

Максімальная ўмяшчальнасць хатняга стадыёна «Гомеля» – 14 307. На відэа і фота трыбун з гэтага матча бачна, што людзей там хапае, але, здаецца, з колькасцю арганізатары ўсё ж крыху перабольшылі.

Пры гэтым у цяперашнім сезоне на матчы «Гомеля» ў сярэднім ходзяць 3290 чалавек (гэта нягледзячы на барацьбу за медалі), а максімальная колькасць гледачоў (5700) была зафіксаваная ў 8-м туры, калі да «рысей» прыехала мінскае «Дынама».

Пытаннем, што за «аншлаг» быў на матчы моладзевых калектываў, у чарговым выпуску сваёй праграмы задаўся Мікалай Хадасевіч. У каментарыях журналісту адказалі:

Яшчэ адзін карыстальнік расказаў, што бясплатныя білеты на сустрэчу выдаў «прафсаюз» неназванага прадпрыемства:

Пры гэтым заўзятары «Гомеля» сцвярджаюць, што арганізатары нават не паклапаціліся пра афішы матчу, а адзіная аб'ява пра таварыскім матч зборных U-21, які мае адбыцца, была агучаная дыктарам падчас дамашняй гульні «рысяў» супраць «Іслачы».

А вось адзін з каментатараў адзначыў, што хоць заўзятараў і прымусова сагналі на матч, але шчыра за каманду Ясінскага яны перажывалі па ўласнай ахвоце:

Таксама адзін з наведвальнікаў матча паскардзіўся на марудны прапускны рэжым на стадыёне:

Цікавая дыскусія разгарнулася ў групе футбольнага клуба «Гомель». Там заўзятары каманды не ўбачылі нічога дрэннага ў факце выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу для запаўнення трыбун. А вось тое, што такі ж метад не выкарыстоўваецца на матчах «Гомеля», каментатарам не спадабалася:

Згодны з заўзятарамі «Гомеля»? Як вы ставіцеся да выкарыстання адміністратыўнага рэсурсу для запаўнення трыбун?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты