Tribuna/Футбол/Блогі/Дзяўчына зоркі «Арсенала» сутыкнулася з жахлівым цкаваннем. Фанаты «Чэлсі» забулілі яе проста пад час дэрбі

Дзяўчына зоркі «Арсенала» сутыкнулася з жахлівым цкаваннем. Фанаты «Чэлсі» забулілі яе проста пад час дэрбі

Ёй нават прыйшлося выдаліць усе фота ў сацсетках.

Аўтар — Pam-pam
26 красавіка, 16:38
Дзяўчына зоркі «Арсенала» сутыкнулася з жахлівым цкаваннем. Фанаты «Чэлсі» забулілі яе проста пад час дэрбі

Зорка «Арсенала» Дэклан Райс ужо шмат гадоў знаходзіцца ў адносінах са сваёй школьнай сяброўкай Ларэн Фраер. У жніўні 2022-га ў пары нарадзіўся сын Джуд, які часта з'яўляўся на хатніх гульнях футбаліста.

Аднак, у апошнія месяцы сямʼя сутыкнулася з жахлівым цкаваннем – пара адпачывала разам і раптам патрапіла ў абʼектыў нейкага фаната.

Фота разыйшліся па інтэрнэту, а на дзяўчыну абрынуўся шквал хейта і фэтшэймінга. Незадаволенасць незнаёмцаў з сацсетак выклікала лішняя вага Ларэн. Дзяўчына і раней не насіла памер XS, а пасля родаў «стала яшчэ больш абʼёмнай», сцвярджаюць некаторыя фаны.

У нейкі момант булінг выйшаў за рамкі сацсетак. Фанаты «Чэлсі» падчас лонданскага дэрбі выконвалі песню, прысвечаную Ларэн: «Дэклан Райс, твая «цёлка» – жыруха».

Дзяўчыну так зацкавалі, што яна спачатку стала выдаляць свае сэлфі і фота, потым закрыла профіль. Зараз жа ў акаўнце з больш за 80 тысячамі падпісчыкаў абсалютная пустата.

Неадэкватнымі былі не толькі заўзятары: журналісты сталі прыставаць да Райса з намёкамі – чаму ён не сустракаецца з мадэллю? Не хацеў бы ён «апгрэйднуцца» на кагосьці больш прыдатнага?

Футбаліст нейкі час не падтрымліваў гэтыя тэмы, пакуль нарэшце не сказаў: «Яна мая жанчына і маё каханне на ўсё жыццё. Для мяне няма нікога лепш за яе і няма такой жанчыны ў свеце, на якую я б яе прамяняў. Мы разам і мы шчаслівыя».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты