Tribuna/Футбол/Блогі/Такі гол з сярэдзіны поля вы наўрад ці бачылі. Шалёная гармата з цэнтральнага круга

Такі гол з сярэдзіны поля вы наўрад ці бачылі. Шалёная гармата з цэнтральнага круга

Брамніка практычна знесла.

15 траўня, 15:08
Такі гол з сярэдзіны поля вы наўрад ці бачылі. Шалёная гармата з цэнтральнага круга

Галы з цэнтра поля ў сучасным футболе не такая ўжо і рэдкасць. Аднак, як правіла, яны залятаюць у выніку не найдужэйшага ўдару за каўнер кіперу. Але бываюць і выключэнні.

У 27-м туры чэмпіянату Ірана «Зоб Ахан» на сваім полі мінімальна абыграў «Пайкан». Усё вырашыў адзіны гол цэнтральнага абаронцы гаспадароў Фарыборза Герамі. На зыходзе першага тайма ён прыняў мяч у цэнтральным крузе і практычна без разгону шарахнуў па варотах, чым знячэвіў галкіпера супернікаў:

«Зоб Ахан» займае восьмае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Ірана з 36 ачкамі. «Пайкан» размяшчаецца на 12-м радку, набраўшы 25 ачкоў.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты