Tribuna/Футбол/Блогі/Адзін з гульцоў не апладзіраваў Клоппу і дзіўна паводзіў сябе падчас развітальнай прамовы трэнера – у Англіі яго ўжо разнеслі за непавагу

Адзін з гульцоў не апладзіраваў Клоппу і дзіўна паводзіў сябе падчас развітальнай прамовы трэнера – у Англіі яго ўжо разнеслі за непавагу

Хаця на вечарынцы ён танцаваў з ім.

21 траўня, 09:10
Адзін з гульцоў не апладзіраваў Клоппу і дзіўна паводзіў сябе падчас развітальнай прамовы трэнера – у Англіі яго ўжо разнеслі за непавагу

Учора Юрген Клоп правёў свой апошні матч на чале Ліверпуля. Заўзятары, персанал і гульцы цёпла развітваліся з трэнерам.

Але паводзіны аднаго з футбалістаў «мерсісайдцаў» у асаблівы для коуча дзень выклікалі масу незадаволенасці ў фанаў.

Дарвін Нуньес спачатку не апладзіраваў, калі Клоп праходзіў «калідор павагі»:

Хаця для іншых трэнераў знайшоў сілы для падзякі:

Пасля дзіўна паводзіў сябе падчас развітальнай прамовы Юргена:

Але на развітальнай вечарынцы танцаваў з ім у адным коле:

У сацыяльных сетках фанаты «Ліверпуля» абурыліся такімі паводзінамі:

«Такі няўдзячны. Дарвін быў бы адпраўлены праз год, калі б не Клоп. Выяві крыху павагі ці прыбірайся прэч»

«Дарвін Нуньес быў горшым гульцом эпохі Клопа… Я працягваю лічыць, што менавіта з-за яго Клоп сышоў. Ён моцна памыліўся»

«Гэта вельмі прыкра. Абыходлівасць і павага не каштуюць нічога, і гэта вернецца да яго, незалежна ад прычын»

А як вы пракаментуеце яго паводзіны?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты