Усе навіны

Вайлупаў пра допуск зборнай па гандболе на міжнародныя спаборніцтвы: «Давайце не спяшацца, пачакаем рашэнне ЕГФ і МАК»

20 сакавіка 2023, 18:27

Гандбаліст зборнай Беларусі Мікіта Вайлупаў падзяліўся меркаваннем пра магчымае вяртанне беларусаў на міжнародную арэну.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Цяпер усё часцей кажуць аб допуску беларусаў і расейцаў на міжнародныя турніры. Як хутка мы здольныя пабіць сваё лепшае дасягненне – 8-е месца [на ЧЕ-1994]?

– Першае: я бачыў, што зборную па фехтаванні дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў. Давайце не спяшацца, пачакаем рашэнне ЕГФ і МАК наконт допуску на міжнародныя спаборніцтвы нашу зборную па гандболе. Пакуль цяжкавата казаць наогул пра якія-небудзь вынікі, давайце мы вернемся на спаборніцтвы, і там ужо будзем вырашаць па месцы, – сказаў Вайлупаў.