Усе навіны

«Мяшкоў» і СКА згуляюць у «фінале чатырох» SEHA-лігі. Іх балканскім сапернікам забаранілі гуляць з беларускімі і расійскімі камандамі

14 красавіка 2023, 14:20

Як паведамляе афіцыйны сайт SEHA-лігі, у «фінале чатырох» турніру згуляюць толькі каманды «Дывізіёна Усход» – «Мяшкоў Брэст», мінскі СКА, «Пермскія мядзведзі» і «Чэхаўскія мядзведзі».

На красавік былі запланаваны чвэрцфiнальныя матчы паміж прадстаўнікамі «Дывізіёна Усход» і «Дывізіёна Поўдзень», дзе каманды прадстаўляюць у асноўным балканскiя краiны. Аднак клубы «Дывізіёна Поўдзень» атрымалі забарону нацыянальных алімпійскіх камітэтаў на ўдзел у матчах з камандамі з Расіі і Беларусі. У сувязі з гэтым стыкавыя матчы не адбудуцца.

СКА ў чвэрцьфінале павінен быў гуляць з пераможцам харвацкай пары «Нексэ» – «Заграб», а «Мяшкоў Брэст» – з «Вардарам» з Паўночнай Македонii.

Расклад матчаў, білетная праграма і іншыя падрабязнасці «фіналу чатырох» будуць апублікаваны дадаткова. Ён адбудзецца ў расiйскiм Санкт-Пецярбургу.