Усе навіны

Ёжыкава будзе выступаць за «БНТУ-БелАЗ» пасля гадавога перапынку

1 снежня, 16:35

Беларуская гандбалістка Карына Ёжыкава ў пачатку наступнага года вернецца да выступленняў за «БНТУ-БелАЗ». Год таму 33-гадовая гандбалістка пакінула венгерскі «Дэбрэцэн» у сувязі з сыходам у дэкрэтны водпуск.

Адзначым, што Ёжыкава раней гуляла за «БНТУ-БелАЗ» да 2013 года. Далей быў замежны этап яе кар'еры. Там Карына выступала за «Дэбрэцэн»(Венгрыя), «Падроўку»(Харватыя) і «Астраханачку»(Расія).