Усе навіны

Гандбаліст «Мяшкова» Шумак: «Былі прапановы ў Еўропе, але сэнсу ехаць кудысьці проста так не было»

6 студзеня, 10:28

Гулец брэсцкага «Мяшкова» Вячаслаў Шумак распавёў пра тое, чаму не з'ехаў гуляць у замежныя клубы.

– Былі спакусы паехаць гуляць куды-небудзь за мяжу?

– У Еўропу – так. Былі спакусы, былі прапановы. Такія моманты ў жыцці былі, што і бацькі, і дзеці. Ды і ў першую чаргу, я люблю гэты клуб. Столькі гадоў ужо з ім, я вырас у ім. Можна сказаць, мяне стварылі ў гэтым клубе. Мы пачалі даваць вельмі добрыя вынікі, у Лізе чэмпіёнаў гулялі, перамагалі, таму не было сэнсу ехаць кудысьці проста так, – сказаў Шумак.