Усе навіны

Юрый Шаўцоў: «Складана супаставіць свой узровень з сусветным»

8 студзеня, 08:21

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў падзяліўся меркаваннем аб выступленні каманды на Кубку Дружбы і пракаментаваў матч са зборнай Расіі (32:31).

– Не зусім удалым атрымаўся першы матч з Іранам, але ў цэлым – усё, што планавалі, мы выканалі, таму эмоцыі станоўчыя.

Цяпер хлопцы раз'едуцца па клубах, наступным разам збяромся ў сакавіку. Дзякуй федэрацыі гандбола Расіі, што арганізавала гэты турнір і запрасіла нас.

Тое, што ўдалося згуляць з моцнай замежнай зборнай, само па сабе добра. Без гэтага губляюцца навыкі і складана супаставіць свой узровень з сусветным. Зразумець, як развіваецца каманда.

– Пасля першага тайма Беларусь вяла пяць мячоў. Чаму давялі справу да складанай канцоўкі?

– Не хацелі крыўдзіць гаспадароў. У гандболе бывае такое – расійскі брамнік удала згуляў, а мае хлопцы здзейснілі некалькі страт. У гульні наогул было шмат спадаў і ўздымаў, але ў цэлым ход матча мы кантралявалі і заслужана перамаглі, – сказаў Шаўцоў.