Усе навіны

Галкіпер «Мяшкоў Брэст» Усік перайшоў у венгерскі «Д'ёнд'ёш»

29 сакавіка, 20:10

Афіцыйны сайт венгерскага «Д'ёнд'ёша» паведаміў пра заключэнне кантракту з беларускім галкіперам «Мяшкоў Брэст» Іллём Усікам.

Усік – трохразовы чэмпіён Беларусі, двойчы выйграваў Кубак Беларусі. У 2022 годзе яго прызналі найлепшым варатаром чэмпіянату. За «Мяшкоў Брэст» ён згуляў 100 матчаў, таксама выступаў за зборную.