Все новости

Шайба Фалькоўскага дапамагла СКА абгуляць «Сочы». Для беларуса гэта 6 гол у сезоне

8 студзеня 2023, 19:36

У рэгулярным чэмпіянаце КХЛ СКА, за які выступае беларускі абаронца Сцяпан Фалькоўскі, абыграў «Сочы» з лікам 6:3.

Беларус вызначыўся закінутай шайбай у другім перыядзе.

Фалькоўскі набраў 3 (1+2) ачкі ў трох сустрэчах пасля аднаўлення ад траўмы.

Усяго на рахунку беларускага абаронцы 16 (6+10) балаў у 34 матчах.