Усе навіны

Беларус Бялевіч прынёс перамогу «Тарпеда» у матчы з ЦСКА

23 студзеня 2023, 22:37

У матчы чэмпіянату КХЛ «Тарпеда» перамагла ЦСКА (3:1). Пераможную шайбу закінуў беларускі нападаючы Андрэй Бялевіч.

У складзе «Тарпеда» на лёд выходзіў і абаронца Данііл Бокун.

У 50 матчах сезона Бялевіч закінуў 4 шайбы і аддаў 7 галявых перадач.

Тарпеда – ЦСКА – 3:1 (1:0, 0:1, 2:0)

Шайбы: 1:0 – Фірстаў (6.03). 1:1 – Дзіц (Грыгарэнка, Акулаў, 36.28). 2:1 – Бялевіч (Варонін, 54.01). 3:1 – Ганчарук (Каваленка, 59.56).