Усе навіны

Зборная Беларусі U18 заняла другое месца на турніры ў Астане

7 лютага 2023, 19:18

Зборная Беларусі U18, атрымала адну перамогу ў двух матчах, набрала два ачкі і стала другой на турніры Eurasia Jastar Cup. Каманда перамагла Казахстан (4:2) і саступіла U16 зборнай Расіі (1:3).

Таксама ў рамках турніру беларусы згулялі з жаночай зборнай Расіі (12:0). Вынік матчу ў агульны залік не ўваходзіў.

Выніковае становішча каманд: Расія – 4 ачкі, 2 матчы; Беларусь – 2 (2), Казахстан – 0 (2).