Усе навіны

Мінскае «Дынама» адправіла Каўгарэню, Сацішвілі і яшчэ 4 хакеістаў у «Дынама-Шыннік»

22 лютага 2023, 12:15

Як паведамляе прэс-служба мінскага «Дынама», шэсць хакеістаў адпраўлены ў «Дынама-Шыннік». Гэта абаронца Цімафей Каўгарэня і нападаючыя Сцяпан Звягін, Ягор Ігнаценка, Міраслаў Міхалёў, Вадзім Мароз, Данііл Сацішвілі.

Заўтра ўсе 6 хакеістаў змогуць узяць удзел у матчы МХЛ, у якім «бабры» згуляюць з маскоўскімі дынамаўцамі.