Усе навіны

Баскаў, Багдановіч і Захараў прысутнічаюць на матчы мінскага «Дынама» са СКА ў плэй-оф КХЛ у Санкт-Пецярбургу

1 сакавіка 2023, 20:15

1 сакавіка праходзіць першы матч серыі ў плэй-оф КХЛ паміж мінскім «Дынама» і СКА.

На матчы ў Санкт-Пецярбургу прысутнічаюць экс-старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў, які пакінуў пасаду ў 2021-м з-за пяцігадовага бана ІІХФ за палітычны ціск на падначаленых, цяперашні кіраўнік федэрацыі Аляксандр Багдановіч і экс-галоўны трэнер зборнай Беларусі і «Юнацтва» Міхаіл Захараў.

Нагадаем, што Захараў і Багдановіч з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста.

Баскаў з'яўляецца трэнерам хакейнай каманды Лукашэнкі, а таксама непрызнаным МАК членам НАК Беларусі, а таксама ў 2020-м знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант нанясення смяротных збіцця мясцоваму жыхару Раману Бандарэнку.