Все новости

Мароз і Сатышвілі будуць выступаць за «Металург»

9 сакавіка 2023, 17:38

Нападаючыя мінскага «Дынама» Вадзім Мароз і Данііл Сатышвілі адпраўленыя ў «Металург».

Мароз у гэтым сезоне КХЛ правёў 39 матчаў і набраў 14 (5+9) балаў. А ў лістападзе прызнаваўся найлепшым навічком лігі.

Сатышвілі ў МХЛ набраў 65 (24+41) ачкоў у 52-х паядынках. У КХЛ на яго рахунку дзве сустрэчы і адна закінутая шайба.