Усе навіны

У Віцебску праз «суд» хочуць ліквдаваць абласную федэрацыю хакея

10 сакавіка 2023, 13:24

У Віцебску праз рэжымны суд хочуць ліквідаваць абласную федэрацыю хакея. Пазоў на ліквідацыю падало галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Лукашэнкі. Пасяджэнне рэжымнага суда Віцебскай вобласці прызначанае на 5 красавіка.

Віцебская абласная федэрацыя хакея была зарэгістравана ў якасці грамадскага аб'яднання ў 2006 годзе. Звычайна яе ўзначальвалі начальнікі рэжымнага УУС Віцебскага аблвыканкама. На дадзены момант старшынёй федэрацыі з’яўляецца экс-рэктар Віцебскага медуніверсітэта Анатоль Шчасны.

На 1 студзеня 2022 года ў федэрацыі налічвалася 78 чалавек.