Усе навіны

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Міхалёў: «Калі на трэніроўцы голас павышаў на сына, думаю, усе выдатна зразумелі, што я да ўсіх стаўлюся аднолькава»

30 сакавіка 2023, 12:26

Галоўны трэнер «Дынама-Шынніка» Андрэй Міхалёў пракаментаваў працу ў камандзе са сваім сынам.

– Як па мне, У гэтым сезоне складаней за ўсё прыйшлося вашаму сыны Міраславу. Згодныя з гэтым?

– Вядома, яму было цяжэй, больш за ўсіх дасталася. Сам пражыў жыццё хакеіста і ведаю, што калі нейкія праблемы ўзнікаюць, не атрымліваецца закінуць, то хто ў гэтым вінаваты? Трэнер. Гульцы ж гэта абмяркоўваюць, напэўна, у распранальні, і сыну, думаю, непрыемна чуць пра тое, што трэнер такі-сякі, не дазваляе пасля 11 гадзін вечара шпацыраваць, што на абед трэба прыходзіць роўна своечасова, дысцыпліна…

Але калі на трэніроўцы голас падвышаеш на сына, думаю, усе выдатна зразумелі, што я да ўсіх стаўлюся аднолькава.

– Пытанні ад журналістаў з нагоды роднасных сувязяў... наколькі стаміліся ад іх?

– Ну, дзесьці ёсць такое. Параўноўваюць бацьку і сына. У нас такі менталітэт. У Амерыцы ці ў Еўропе такой увагі гэтаму не надаюць.

– Міраслаў застанецца на наступны сезон у «Дынама-Шынніку»?

– Думаю, што не. Ён ужо стары. У нас у гэтым сезоне з гульцоў 2002 года нараджэння Ціхан Баразна быў, але гулец у гэтым узросце ўжо павінен развівацца і гуляць па мужыкам, – сказаў Міхалёў.