Усе навіны

З Вудкрафтам не вялі перамоваў па новым кантракце. Спецыяліст прыедзе ў Мінск у красавіку, каб даць справаздачу аб праведзенай працы

1 красавіка 2023, 17:22

Паводле інфармацыі Tribuna.com галоўны трэнер мінскага «Дынама» і зборнай Крэйг Вудкрафт не вёў перамоваў з клубам па прадаўжэнні кантракту.

Цяпер спецыяліст знаходзіцца ў Канадзе, ён плануе вярнуцца ў Мінск у красавіку, каб даць справаздачу аб праведзенай працы і абмеркаваць магчымае далейшае супрацоўніцтва са сталічным клубам і нацыянальнай зборнай.

Нагадаем, раней паведамлялася што канадзец можа пакінуць сваю пасаду. Адным з прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера «Дынама» з'яўляецца Дзмітрый Квартальнаў.

Зборная Беларусі ў пачатку мая адправіцца ў турнэ па гарадах Расіі, а таксама Астане і Мінску.