Усе навіны

Квартальнаў хоча зарабляць у мінскім «Дынама» амаль 800 тысяч долараў у год (Шаўчэнка)

3 красавіка 2023, 15:53

Расiйскі журналіст Аляксей Шаўчэнка распавёў, колькі расiйскi трэнер Дзмітрый Квартальнаў хоча зарабляць у мінскім «Дынама».

– Я чуў, што Квартальнаў вось-вось узначаліць мiнскае «Дынама». Магчыма, яны чакаюць 1 траўня. Можа, яшчэ чаго чакаюць. Можа быць, дамаўляюцца з яго сынам, а ў яго зараз агент – сын. І гэта праблема сур“ёзная пра зарплату.

Усім вядома, што Квартальна ездзіць і просіць 60 мільёнаў расійскіх рублёў (крыху больш за 778 тысяч дoлaраў – Tribuna.com), якія яму многія клубы не збіраюцца плаціць. З чаго б? Разін, дапусцім, 32, а чаму ў Квартальнага павінна быць 60? На падставе чаго?

У бліжэйшы час гэтая сітуацыя вырашыцца. Можа быць, Вудкрафт? Наўрад цi, бо ад яго жадалі пазбавіцца. І зноў Вудкрафт? Не ведаю, – цытуе Шаўчэнкy belarushockey.com са спасылкай на YouTube-канал «Держи передачу».

Апошнім клубам Квартальнава быў казанскі «Ак Барс», у якім трэнер працаваў з 2019 па 2022 год.