Усе навіны

Падпісанты праўладнага ліста Паліўко, Пінчук, Рамановіч і Кузняцоў, а таксама яшчэ 3 хакеісты выкліканы ў зборную Беларусі

26 красавіка 2023, 14:50

У склад зборнай Беларусі выкліканы 7 хакеістаў, якія бралі ўдзел у матчах фінальнай серыі экстралігі.

Выклік у зборную атрымалі: абаронцы Даніла Паліўко («Нёман»), Сяргей Рамановіч («Нёман»), Арцём Волчанкаў («Металург»); нападаючыя Віталь Пінчук («Металург»/мінскае «Дынама»), Вадзім Мароз («Металург»/мінскае «Дынама»), Сяргей Кузняцоў («Металург»/мінскае «Дынама»), Данііл Сатышвілі («Металург»/мінскае «Дынама»).

Адзначым, што Паліўко, Пінчук, Рамановіч і Кузняцоў з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста.