Усе навіны

Бамбардзір «Металурга» Угольнікаў разглядае варыянты КХЛ («БХ»)

28 красавіка 2023, 15:14

26-гадовы расійскі форвард «Металурга» Ігар Угольнікаў разглядае варыянты пераходу ў адзін з клубаў КХЛ, паведамляе «БХ».

Калі Угольнікаў не знойдзе сабе прыдатны клуб у КХЛ, то хутчэй за ўсё падоўжыць кантракт з «Металургам».

У мінулым сезоне Экстралігі хакеіст «рэгулярцы» ў 46 матчах зарабіў 44 (16+28) ачкі пры паказчыку карыснасці «+21», у плэй-оф ён 11 (5+6) балаў у 18 гульнях пры паказчыку карыснасці «+1» і у складзе клуба стаў уладальнікам Кубка Прэзідэнта-2023.