Усе навіны

Чазганаў, Скарэнаў, Алістраў і яшчэ 27 хакеістаў выкліканы ў зборную Беларусі на майскія спарынгі з Расіяй і Казахстанам.

30 красавіка 2023, 17:30

Трэнерскі штаб зборнай Беларусі пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Квартальнава аб'явіў спіс хакеістаў, якія адправяцца на майскія таварыскія матчы супраць зборных Расіі і Казахстана.

У ростэры – 30 хакеістаў (3 варатары, 10 абаронцаў, 17 нападаючых). Напярэдадні вылету ў Чэлябінск замест абаронцы Паўла Дзянісава (2001) у спіс быў уключаны нападаючы Валянцін Дземчанка (2002), а таксама дадаўся форвард Ягор Борыкаў (2005).

Брамнікі: Аляксей Коласаў (2002), Канстанцін Шостак (2000) (абодва – мінскае «Дынама», КХЛ), Іван Кульбакоў (1996, «Тарпеда», КХЛ).

Абаронцы: Данііл Бокун (1996, «Тарпеда», КХЛ), Сяргей Сапега (1999, мінскае «Дынама», КХЛ), Уладзіслаў Яроменка (1999, «Металург» Мг), Канстанцін Валочка (2005), Кірыл Грышкоў (2005) абодва – «Дынама-Шыннік», МХЛ), Цімафей Каўгарэня (2003, «Юнацтва»), Мікіта Жыхараў (2004, «Гомель»), Алег Пажыган (2002) («Шахцёр»), Сяргей Рамановіч (1997), Даніла Паліўко (2001) (абодва – «Нёман»).

Нападаючыя: Уладзімір Алістраў (2001), Раман Гарбуноў (1996), Ігар Мартынаў (1999), Мікіта Пышкайла (2000), Валянцін Дземчанка (2002), Сцяпан Звягін (2004), Ягор Ігнаценка (2003), Вадзім Мароз (2003) усе – мінскае «Дынама», КХЛ), Аляксандр Сувораў (2002, «Поўначсталь», КХЛ), Аляксандр Скарэнаў (1999, маскоўскае «Дынама», КХЛ), Андрэй Бялевіч (1997, «Тарпеда», КХЛ), Васіль Філяеў ( 1999, «Гарняк», ВХЛ), Данііл Ліпскі (2004), Ягор Борыкаў (2005) (абодва – «Дынама-Шыннік», МХЛ), Арсеній Каўгарэня (2005, «Юнацтва»), Ягор Чазганаў (2002, «Спартак», КХЛ), Іван Сякерын (2001, «Гомель»).

Адзначым, што Пажыган, Паліўко, Дземчанка і Філяеў з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста.