Усе навіны

Мінскае «Дынама» зрабіла васьмі гульцам кваліфікацыйныя прапановы

1 траўня 2023, 10:28

Мінскае «Дынама» зрабіла васьмі гульцам кваліфікацыйныя прапановы.

У спіс гульцоў увайшлі форварды Уладзімір Алістраў, Ігар Мартынаў і Нік Мерклі. Сярод абаронцаў – Дзмітрый Дзярабін, Джозэф Душак, Ілья Сушко, Сяргей Сапега. Таксама ў спіс папаў варатар Антон Масальскі.

Адзначым, па Прававым рэгламенце КХЛ, клуб, у якога 30 красавіка заканчваецца кантракт з хакеістам ва ўзросце да 29 гадоў, мае права зрабіць такому гульцу кваліфікацыйную прапанову.

Пасля гэтага 1 траўня такі хакеіст набывае статут абмежавана вольнага агента. Калі да 31 траўня ён не прымае гэтую прапанову або не прадстаўляе кантрактную прапанову іншага клуба, усе спартыўныя правы на яго замацоўваюцца за клубам, з якім да гэтага скончыўся кантракт.

Пры гэтым у іншы клуб абмежавана вольны агент можа перайсці толькі пасля грашовай кампенсацыі ранейшаму клубу.