Усе навіны

Тры беларусы выйшлі на рынак вольных агентаў КХЛ

1 траўня 2023, 11:05

Беларускія форварды Яўген Аксенцюк з «Амура», Мікіта Феактыстаў з «Сочы» і абаронца Яўген Лісавец з «Адмірала» выйшлі на рынак вольных агентаў. Цяпер яны могуць перайсці ў любы клуб КХЛ без выплаты кампенсацыі.

Нагадаем, Аксенцюк у сезоне-2022-23 у «рэгулярцы» чэмпіянату КХЛ згуляў у 17-ці матчах і зарабіў 2 (1+1) ачкі.

Нападаючы Феактыстаў у сезоне-2022-23 у «рэгулярцы» КХЛ удзельнічаў у 53-х гульнях і набраў 16 (6+10) балаў.

Абаронца Лісавец у сезоне-2022-23 у «рэгулярцы» КХЛ згуляў у 51-й гульні, у якой зарабіў 11 (3+8) ачкоў.