Все новости

Падпісанты за рэжым Пажыган, Кузняцоў, Пінчук і яшчэ 2 хакеісты далучыліся да зборнай Беларусі

10 траўня 2023, 18:22

Падпісанты праўладнага ліста Алег Пажыган, Сяргей Кузняцоў, Віталь Пінчук (Усе з мінскага «Дынама»), а таксама Сцяпан Фалькоўскі (СКА Санкт-Пецярбург) і Арцём Волчанкаў «Металург» Жлобін далучыліся да зборнай Беларусі ў Туле.

Паведамляецца, што хакеісты змогуць дапамагчы нацыянальнай камандзе ў бліжэйшых матчах супраць «Расіі 25».

Нагадаем, зборная Беларусі згуляе з «Расіяй 25» 12 і 13 мая ў Туле, затым каманды адправяцца ў Мінск, дзе правядуць матчы на «Чыжоўка-Арэне» 15 і 16 мая.