Усе навіны

Сацішвілі трапіў у сімвалічную зборную сезону МХЛ

25 траўня 2023, 20:14

Нападаючы «Дынама-Шынніка» Данііл Сацішвілі трапіў у сімвалічную зборную сезону МХЛ, заняўшы месца ў чацвёртым звяне.

У мінулым сезоне форвард правёў 51 матч у рэгулярным чэмпіянаце, зарабіў 65 (24 + 41) балаў і стаў другім бамбардзірам лігі. У плэй-ін у яго актыве адзін паядынак, там Сацішвілі набранымі баламі не адзначыўся.