Усе навіны

Протас пра Захарава: «Хацелася з ім папрацаваць нейкі час, каб у мяне быў такі досвед»

13 ліпеня, 19:05

Нападаючы «Вашынгтона» Аляксей Протас падзяліўся ўражаннем ад трэнера Міхаіла Захарава, з якім працаваў у зборнай Беларусі падчас чэмпіянату свету-2021.

– Як табе Міхаіл Захараў? Якое ўражанне зрабіў? Ты першы раз з ім працаваў?

– Так, я ў першы раз з ім працаваў, шмат чуў цікавага пра яго. Мне хацелася з ім папрацаваць нейкі час, каб у мяне быў такі досвед.

– Хацеў бы яшчэ з Міхаілам Міхайлавічам папрацаваць?

– У якой камандзе? – спытаў Протас.