Все новости

Сацiшвілі падпісаў кантракт з мiнскім «Дынама»

14 ліпеня, 19:01

Нападаючы Данііл Сацiшвілі падпісаў двухбаковы кантракт на два сезоны з мінскім «Дынама».

У сезоне-2022/23 форвард правёў у КХЛ дзве гульні, набраў 1 (1+0) ачко. У МХЛ у складзе «Дынама-Шыннік» у 51 гульні вызначыўся 65 (24+41) дзейснымі баламі і стаў другім бамбардзірам лігі па выніках рэгулярнага чэмпіянату.

Сaцiшвілі патрапіў у сімвалічную зборную МХЛ. У чэмпіянаце Беларусі згуляў 6 матчаў плей-оф за жлобінскі «Металург», набраўшы 1 (1+0) ачко.