Усе навіны

«Дынама» атрымала самую буйную перамогу ў гісторыі клуба ў КХЛ

4 верасня, 21:25

Мінскае «Дынама» ў выязным матчы разграміла «Віцязь» з лікам 7:0.

Гэта перамога стала самай буйной у гісторыі клуба ў матчах Кантынентальнай хакейнай лігі.

Раней, найлепшым вынікам «зуброў» была вікторыя здабытая ў матчы з «Сібірру» ў лістападзе 2020 года – 6:0.

Адзначым, што тры шайбы «Дынама» закінула «Віцязю» знаходзячыся ў колькаснай меншасці.