Усе навіны

Намеснік старшыні ФХБ Марчанка: «Поспех жаночай зборнай заключаецца ў тым, што дзяўчынкі сабраліся разам»

5 верасня, 19:59

Намеснік старшыні ФХБ Святлана Марчанка распавяла пра развіццё жаночага хакея ў Беларусі.

«З улікам таго, што дзяўчынкі сабраліся з розных гарадоў, нам неабходна было прадумаць, дзе яны будуць жыць, вучыцца. Федэрацыя знайшла выхад: іншагароднія дзяўчынкі будуць забяспечаны жыллём. «Дынама» ўзяло пад крыло спартыўныя класы, яны будуць навучацца нароўні з хлапчукамі. Можа, часам дадуць спісаць альбо ж вырашыць сумесна задачу.

Першы поспех жаночай каманды заключаецца ў тым, што дзяўчынкі сабраліся разам. Для іх незвычайна, усё новае, цікава. Першая перамога – гэта тое, дзеля чаго мы сабраліся. Мы пакуль не ставім ніякіх задач. Трэба прывесці іх у адну кандыцыю, каб усе былі аднолькава тэхнічна навучаныя і разумелі, што такое каманда і калектыў», – падзялілася Марчанка.