Усе навіны

Беларускага хакеіста Раманава арыштавалі ў ЗША ў перапынку матча юніёрскай лігі

2 кастрычніка, 13:41

Матч Паўночнаамерыканскай хакейнай лігі (NAHL) паміж камандамі «Джонстаўн Тамагаукс» і «Нью-Гэмпшыр Маунцін Кінгз» (2:1) для беларускага абаронцы «Нью-Гэмпшыр Маунцін Кінгз» Ягора Раманава, азмрочыўся затрыманнем паліцыяй.

Як паведамляе tribdem.com, хакеіст быў затрыманы пасля першага перыяду. Яму выставілі абвінавачанне ў «нападзе пры абцяжваючых абставінах з выкарыстаннем транспартнага сродку». Па інфармацыі крыніцы, ордэр на арышт быў выдадзены 2 гады таму, калі Раманаў выступаў за «Эсмарк Старз» у Пітсбургу.

Падрабязнасці інцыдэнту пакуль не раскрываюцца.