Усе навіны

Шайба Феактыстава дапамагла «Сочы» абгуляць СКА

2 кастрычніка, 23:37

Нападнік «Сочы» Мікіта Феактыстаў закінуў шайбу ў матчы са СКА (5: 4). Гэта першы гол беларуса ў сезоне. Таксама на яго рахунку адна перадача.

Таксама ў гэтай гульні перадачамі адзначыліся беларускія гульцы СКА Уладзімір Алістраў і Сяргей Сапега (2 асісты).