Усе навіны

Беларус Раманаў, затрыманы паліцыяй у перапынку матча юніёрскай лігі ў ЗША, на волі

3 кастрычніка, 12:02

Як стала вядома Tribuna.com, беларускі хакеіст Ягор Раманаў знаходзіцца на волі і прыме ўдзел у бліжэйшых матчах «Нью-Гэмпшыр Маунцін Кінгз» у Паўночнаамерыканскай хакейнай лігі (NAHL).

Нагадаем, раней паведамлялася, што спартовец быў затрыманы ў перапынку матчу па ордэры двухгадовай даўніны па падазрэнні ў «нападзе пры абцяжваючых абставінах з выкарыстаннем транспартнага сродку».