Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «У многіх гульцоў не было таго агню, які быў у папярэдніх матчах»

16 кастрычніка, 23:34

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў паразу ад «Віцебска» (0:2).

– Першы перыяд згулялі больш-менш нармальна: ні добра, ні дрэнна. Астатнія два... сёння ў многіх гульцоў не было таго агню, які быў у папярэдніх матчах. Сёння многія палічылі, што яны ўжо дасягнулі той мяжы, дзе могуць дазволіць сабе гуляць без жадання і рызыкі. Трэба на кожны матч выходзіць з жаданнем і аддавацца цалкам. Сёння гэтага не было.

– Гульня была глейкая, сумны хакей. Гэта ад вас зыходзіла такая гульня або ад «Віцебска»?

– Мы не падладжваемся пад іншыя каманды. Сёння большасць гульцоў выйшлі на пляцоўку без агню. Іх ладзіў гэты хакей, тая гульня, якая працякала. Атрымалася так, што каманда суперніка закінула. А нашы гульцы не пачулі, што трэба прачнуцца. Ну раз не хочуць чуць, то будзем іншыя варыянты шукаць, як да іх дастукацца.

– Было шмат большасці. Чаму не даходзіла да небяспечных момантаў?

– Нашы дзве брыгады большасці спалохаліся каманды абароны. Яны пайшлі крыху актыўна, і ў нашых хакеістаў затрэсліся рукі і ўсё астатняе, – сказаў Мацярухін.