Усе навіны

Трэнер CКА Ратэнберг пра беларускага брамніка Майсевіча: «Прыйшоў, убачыў, перамог. Першы матч за клуб – і найважнейшыя сэйвы»

26 кастрычніка, 15:21
1

Галоўны трэнер піцерскага CКА Раман Ратэнберг пракаментаваў першую гульню ў КХЛ беларускага галкіпера Паўла Майсевіча пасля перамогі над «Куньлунем»(6:3).

– У першым перыядзе няўдала пачалі. Нам прыйшлося вельмі сур'ёзна папрацаваць, унесці змены. Выдатна згуляў наш пачатковец у варотах - Павел Майсевіч. Прыйшоў, убачыў, перамог! Гэта дарагога каштуе, усё ж такі першы матч за СКА. Выйсці ў такім цяжкім матчы, перамагчы - гэта, паўтаруся, дарагога варта. Велізарная падзяка нашаму брамніку!

– Як Павел апынуўся сёння на матчы?

- Ведаеце, я ў свой час ездзіў глядзець матчы ў Ступіна, і там як раз гулялі Пляшкоў і Майсевіч. Абодва - вельмі моцныя варатары. Сёння Павал нам моцна дапамог. Склалася сітуацыя, калі мы былі змушаныя яго выклікаць, гэта праўда. Паша зрабіў найважнейшыя сэйвы пры ліку 4:3. Першы кідок для яго наогул стаў выхадам у нуль. У КХЛ! І ён з гэтым справіўся. Далей яму трэба працягваць працаваць, – сказаў Ратэнберг.