Усе навіны

Былы гулец «Пітсурга» Джонсан памёр пасля парэза ў шыю ў матчы чэмпіянату Вялікабрытаніі

29 кастрычніка, 15:18
1

Хакеіст «Нотынгема» Адам Джонсан памёр пасля парэза ў шыю ў матчы супраць «Шэфілда» чэмпіянату Вялікабрытаніі.

Гульня адбылася ў суботу, 28 кастрычніка.

Джонсан знаходзіўся з шайбай на левым баку пляцоўкі ў чужой зоне. Там ён сустрэўся з хакеістам «Шэфілда», які каньком зачапіў шыю Адама. Абодва хакеісты апынуліся на лёдзе. Джонсан спрабаваў падняцца, але не змог, таму яму дапамог суддзя.

Гульня на арэне ў Шэфілдзе была спынена пасля пасля інцыдэнту. На матчы было 800 гледачоў. Элітная хакейная ліга Вялікабрытаніі паведаміла, што ўсе матчы, якія павінны былі адбыцца ў нядзелю, 29 кастрычніка, перанесены.

29-гадовы амерыканец правёў 13 матчаў за «Пітсбург» з 2018 па 2020 год. У яго актыве адзін гол і тры асісты. Таксама ён гуляў у Швецыі. Мінулы год нападаючы адыграў у Германіі, у міжсезонне перабраўся ў Англію.

Перад матчам з «Шэфілдам» Джонсан быў трэцім у спісе найлепшых бамбардзіраў «Нотынгема», набраўшы 7 ачкоў у сямі сустрэчах сезона.