Усе навіны

Аляксандр Мацерухін: «Гульня з «Лідай», атрымалася, хутчэй за ўсё, роўнай»

3 лістапада, 23:52

Галоўны трэнер «Магiлёва» Аляксандр Мацерухін падзяліўся меркаваннем аб паразе ад «Ліды» (4:5).

– Слаба пачалі. Потым нібы вярнуліся ў гульню. У канцы зраўнялі лік і пасля таго, як забілі гол, павінны былі дадаваць, а мы рэзка спыніліся і прыціснуліся да брамы. Супернік добра скарыстаўся гэтым момантам.

Гульня, што з нашага боку, што з боку «Ліды», атрымалася, хутчэй за ўсё, роўная. Не сказаў бы, што была нейкая перавага. Мы добра гулялі, і яны гулялі добра. На жаль, сёння не атрымалася канцоўку правесці правільна. Як я сказаў, пасля закінутай чацвёртай шайбы спыніліся і прыціснуліся да брамы. Малайцы хлопцы, што гулялі ўсе 60 хвілін. Але, на жаль, гэтага мала. Трэба больш прыкладаць намаганняў і дзейнічаць больш дысцыплінавана.

Вялікі дзякуй заўзятарам, іх сёння было чуваць. Шкада, што не змаглі іх парадаваць. Паспрабуем выправіцца ў наступных матчах. Вялікі ім дзякуй, насамрэч, гэта прыемна. На жаль, на дадзены момант не атрымліваецца так часта іх радаваць, як хацелася б, але будзем працаваць, і ўсё да гэтага прыйдзе, – сказаў Мацерухін.