Усе навіны

Беларускі брамнік СКА ў трэці раз выйшаў на замену і адстаяў на нуль

5 лістапада, 08:35

4 лістапада беларускі брамнік СКА Павел Майсевіч дапамог перамагчы клубу з Санкт-Пецярбурга «Віцязь» у матчы КХЛ. Беларус замяніў Мікіту Серабракова на 8-й хвіліне матчы. На той момант СКА прайграваў 0:2.

Да канца матча, і ў тым ліку ў авертайме, Майсевіч не прапусціў ніводнай шайбы. СКА перамог па булітах (3:2).

Адметна, што гэта ўжо трэці матч, у якім Майсевіч выйшаў на замену і адстаяў на нуль.

2 лістапада ў папярэднім матчы СКА супраць «Авангарда» беларус замяніў Серабракова на 28-й хвіліне пры ліку 1:4. Аднак гэта не дапамагло камандзе перамагчы – СКА прайграў з лікам 3:5 (апошняя шайба была закінутая ў пустыя вароты).

25 кастрычніка ў матчы супраць «Куньлуня» Майсевіч на 13-й хвіліне пры ліку 1:3 замяніў Арцемія Пляшкова. СКА выйграла матч з лікам 6:3.