Усе навіны

Беларускі брамнік і абаронца мінскага «Дынама» трапілі ў лік найлепшых гульцоў тыдня ў КХЛ

6 лістапада, 15:48

КХЛ вызначыла найлепшых гульцоў тыдня ў чатырох намінацыях: найлепшы брамнік, найлепшы абаронца, найлепшы нападаючы і найлепшы навічок.

Найлепшым брамнікам тыдня прызналі беларуса Канстанціна Шостака, які гуляе за «Поўначсталь». На мінулым тыдні ён выйграў тры матчы, падчас якіх прапусціў толькі 3 шайбы, а 96% кідкоў было адбіта.

Расійскі абаронца мінскага «Дынама» Мікіта Смірноў быў прызнаны найлепшым навічком лігі. У трох матчах мінулага тыдня ён вызначыўся адной закінутай шайбай і адной рэзультатыўнай перадачай.