Усе навіны

Трэнер юнацкай зборнай Беларусі Шульга пра 13:0 з Узбекістанам: «Супернік гуляў годна. Задаволены, што столькі забілі»

9 лістапада, 12:30

Настаўнік юнацкай зборнай Беларусі Дзмітрый Шульга падсумаваў першы спарынг са зборнай Узбекістана (13:0).

– У першую чаргу, з перамогай. Разлічвалі на такі вынік?

– Дзякуй! Ведаеце, мусіць, я разлічваў на больш спакойны пачатак. Але недахоп міжнародных матчаў гуляе сваю ролю, таму першы перыяд не вельмі задаўся. Хлопцы справіліся, і адыгралі наступныя два вельмі нядрэнна.

Наконт ліку хачу сказаць, што супернік гуляў годна. Брамнік вельмі нядрэнна пачаў. За кошт напору і колькасці момантаў нам удалося яго стаміць. Што да рэалізацыі, то гэта няпросты момант. Задаволены, што столькі забілі.

– У першым перыядзе быццам бы не выходзілі з зоны нападу. Як у перапынку на хлопцаў уздзейнічалі? Што сказалі?

– Папрасіў супакоіцца, таму што, як мне здаецца, некаторы ціск прысутнічае – эмацыйны і ўнутраны.

– Вось гэтыя тры міжнародныя таварыскія матчы. Якая мэта?

– Прыехалі ў зборную новыя хлопцы, хочам іх паглядзець. Ёсць магчымасць найграць звязкі і ўзаемадзеянні. Усё роўна вырашаем шэраг задач, якія неабходны ў будучыні.

– Такі велізарны лік. З псіхалагічнага пункта гледжання – добра ці дрэнна?

– Хачу сказаць, што мы зараз пра гэта і казалі. Спадзяюся, пытанне самаўпэўненасці не ўзнікне. Не так здорава пачалі, і не так здорава скончылі. Трэці перыяд быў крыху больш складаны. Любы сапернік патрабуе ад нас максімальнага настрою. Любыя паслабленні прыводзяць да негатыўных наступстваў. Спадзяюся, хлопцы зробяць правільныя высновы, – сказаў Шульга.