Усе навіны

Пінчук пра ўдзел у матчы зорак КХЛ: «Чакаю асабістага знаёмства з Мікітам Гусевым»

18 лістапада, 18:15

Нападнік мінскага «Дынама» Віталь Пінчук пракаментаваў удзел у матчы зорак КХЛ.

– 9-10 снежня плануецца «Матч зорак КХЛ», у якім вы прымеце ўдзел другі год запар. Прыдумалі ўжо якое-небудзь прадстаўленне з шайбай?

– Пакуль што не, цяпер думкі накіраваныя на будучыя матчы «рэгуляркі». Спадзяюся, з нагоды трукаў мне што небудзь падкажуць хлопцы з клубнай прэс-службы. Чаканні толькі пазітыўныя, мерапрыемства дапаможа эмацыйна разгрузіцца ў сярэдзіне сезону. Ды і будзе вельмі цікава пазнаёміцца з зорнымі хакеістамі, паглядзець на іх майстэрства, як яны паводзяць сябе ў побыце. У прыватнасці, чакаю асабістага знаёмства з Мікітам Гусевым, – сказаў Пінчук.