Усе навіны

Аляксандр Мацярухін: «Не думаю, што матчы ў Брэсце былі лепшымі ў бягучым сезоне»

29 лістапада, 08:52

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацерухін падсумаваў перамогу над «Брэстам» (3:2 ПБ).

  – Ведалі, што будзе цяжкі і напружаны матч, іншых у нас не бывае. Хлопцы – малайцы, што выстаялі ў патрэбных момантах. Самае галоўнае – выйгралі, узялі чарговыя два балы!

– Дзве перамогі запар. Магчыма, назіраеце ўздым у каманды?

– Хлопцы ведаюць, што я ад іх патрабую. Калі яны гэта выконваюць, есць вынік. Ёсць станоўчыя моманты, у нейкіх матчах менш памылак. Калі слухаюць і прытрымліваюцца ўсталёвак, ім лягчэй і прасцей.

– Сам малюнак гульні ў каманды ў Брэсце быў лепш, чым у папярэдніх гульнях?

– Цяжка сказаць, але не думаю, што матчы ў Брэсце былі лепшымі ў бягучым сезоне. Калі ўсё правільна рабіць, будуць перамогі, – сказаў Мацерухін.